Пра нас

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Гомельскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі, і сертыфікацыі" з'яўляецца адным з вядучых абласных цэнтраў, падпарадкаваных Дзяржаўнаму камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта нашага прадпрыемства - стварэнне ўмоў для забеспячэння бяспекі, якасці і канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і паслуг, устаранення тэхнічных бар'ераў у гандлі, абароны інтарэсаў спажыўцоў, укаранення інавацый для ўстойлівага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя задачы:

  • Арганізацыя работ па рэалізацыі адзінай у Рэспубліцы Беларусь палітыкі ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці ў рэгіёне, які абслугоўваецца.
  • Забеспячэнне эфектыўнай абароны інтарэсаў усіх зацікаўленых бакоў - дзяржавы і спажыўцоў у галіне якасці прадукцыі, работ і паслуг, а таксама працэсаў, якія забяспечваюць іх бяспеку для жыцця людзей і навакольнага асяроддзя.
  • Уцягванне арганізацый і бізнес-супольнасці рэгіёну ў працэс распрацоўкі прагрэсіўных дзяржаўных, міждзяржаўных і еўрапейскіх стандартаў.
  • Забеспячэнне адзінства вымярэнняў у абслугоўваным рэгіёне шляхам правядзення дзяржаўнага метралагічнага кантролю (дзяржаўных выпрабаванняў, паверкі, каліброўкі, метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў, выканання экспертнай паверкі сродкаў вымярэнняў, метралагічнага пацверджання прыдатнасці методык выканання вымярэнняў).
  • Арганізацыя і правядзенне работ па ацэнцы адпаведнасці прадукцыі, работ, паслуг і сістэм кіравання (менеджменту).

Дзяржаўнае прадпрыемства «Гомельскі ЦСМС» ажыццяўляе дзейнасць у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, метралогіі, ацэнкі адпаведнасці, выпрабаванняў прадукцыі для правядзення ацэнкі адпаведнасці, рамонту і тэхнічнага абслугоўвання сродкаў вымярэнняў па наступных кірунках:

  • паверка, метралагічная атэстацыя, каліброўка сродкаў вымярэнняў;
  • рамонт і тэхнічнае абслугоўванне сродкаў вымярэнняў;
  • метралагічнае пацвярджэнне прыдатнасці МВІ;
  • атэстацыя выпрабавальнага абсталявання;
  • сертыфікацыя (дэклараванне) прадукцыі;
  • сертыфікацыя (дэклараванне) паслуг;
  • сертыфікацыя сістэм менеджменту;
  • аказанне аналітычна-растлумачальнай дапамогі па стварэнні сістэм менеджменту;
  • прадастаўленне даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (распаўсюджванне афіцыйных выданняў Дзяржстандарта);
  • работы па ўдзеле ў абмеркаванні праектаў міждзяржаўных стандартаў з прыцягненнем арганізацый прамысловасці і бізнесу Гомельскага рэгіёна;
  • выпрабаванні харчовай, сельскагаспадарчай прадукцыі, прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў, прадукцыі лёгкай прамысловасці, упакоўкі;
  • кантроль якасці будаўніча-мантажных работ, выпрабаванні будаўнічых вырабаў і матэрыялаў, сродкаў індывідуальнай аховы, тары, упакоўкі;
  • радыяцыйныя выпрабаванні харчовай, сельскагаспадарчай прадукцыі, прадукцыі лясной гаспадаркі;
  • электрамеханічныя выпрабаванні электратэхнічнай прадукцыі, сродкаў індывідуальнай аховы і электрафізічныя вымярэнні;
  • дзяржаўныя выпрабаванні сродкаў вымярэнняў;
  • Акрамя таго, цэнтр прымае актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні першага этапа конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь".

Актыўная пазіцыя нашага прадпрыемства ў ажыццяўляемай дзейнасці, аператыўнае рэагаванне на змяненні знешняга і ўнутранага асяроддзя, цесныя камунікацыі з усімі зацікаўленымі бакамі, прымяненне перадавога тэхнічнага патэнцыялу, узровень прафесіяналізму персаналу, на працягу многіх гадоў работы гарантуюць стабільную якасць аказваемых паслуг, паспяховае развіццё і высокую рэпутацыю нашага прадпрыемства на рынку аказваемых паслуг.

Дзяржаўнае прадпрыемства "Гомельскі ЦСМС" зарэкамендавала сябе як надзейны памочнік і кансультант суб'ектам гаспадарання па аказанні кваліфікаванай падтрымкі ў вырашэнні шырокага спектра пытанняў, якія ўзнікаюць пры вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.

Председательство РБ в ЕАЭС
Цели устойчивого развития в РБ